BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ваколіцах Белавежы завяршыўся мастацкі пленэр

15 мастакоў тыдзень удзельнічалі ў пленэры ў ваколіцах Белавежы ў вёсцы Pogorzelce. Сёння пленэр заканчваецца аднадзённай выставай, на якой мастакі паказваюць плён сваёй творчасці.

Кажа арганізатар і кіраўнік пленэру Аляксандр Дацкевіч:

– Cёння праходзіць невялікая выстава. А вялікая будзе ў сераду, 14 лютага, у Белавежскім нацыянальным парку. Я зарэзерваваў там галерэю. Гэта сем кіламетраў ад Белавежы. І там будзе вялікая выстава на 45 карцін. Усіх запрашаю.

Сярод 15-ці мастакоў, якія ўдзельнічалі ў пленэры, чацвёра беларускіх. «Тутэйшая Белавежская пушча для нас святое месца, практычна наша радзіма,  мы нібыта на радзіме пабывалі, тут нават беларуская мабільная сувязь працуе», – пракаментавалі мастакі свой удзел у пленэры.

На заключнай выставе пленэра выступіць гурт El Viento.

Беларускае Радыё Рацыя