BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве 6 і 7 снежня пройдзе “Маркет Эмоцый”

Калядны арт-кірмаш збярэ майстроў з Беларусі, Польшчы і Украіны. Сярод прапаноў будзе нямала і салодкіх пачастункаў да святочнага стала.

Пра падрыхтоўку да івэнту распавядае суарганізатарка імпрэзы Любоў Шыбаршына:

– Любы маркет, які быў да Калядаў, да Новага году, заўжды здзіўляў. Я ведаю, што майстры старанна рыхтуюцца і хвалююцца. Хутчэй за ўсё не будзе вялікай колькасці майстроў, будзе напрыклад, 50 удзельнікаў. У сувязі са зменамі заканадаўства, не ўсе майстры, якія вядуць незарэгістраваную дзейнасць, могуць удзельнічаць у маркетах. Зараз мы таксама дапамагаем з гэтым разбірацца майстрам. Тым не менш майстры рыхтуюць цікавыя вырабы, сюрпрызы, якія мы будзем выстаўляць у сваім акаўнце.

Арт-маркет пройдзе на пляцоўцы Fort Wola з вольным уваходам. Калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да падзеі ў якасці майстра, то трэба даслаць арганізатарам заяўку на ўдзел. Знайсці яе можна ў суполцы арганізатара Craft Hand Lab.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя