BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве 8 сакавіка выступіць праект ДСП

Фронтмэны гурта «Разбітае сэрца пацана» Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі ўзгадаюць першыя кампазіцыі калектыву.

“Гэта тыя самыя песні, што гучалі яшчэ ў студэнцкія гады, калі хлопцы выступалі дуэтам: баян, клавішы, флейта і шмат сатырычнай лірыкі”, – распавяла прадстаўніца пляцоўкі “Прастора” Ганна Прышывалка.

-Гэта той альбом, які быў напісаны хлопцамі на самай зары іх творчасці, калі яны яшчэ былі ўдвух, а не поўным складам. І калі яны выступалі, будучы студэнтамі Інстытуту культуры. Праект быў створаны ўжо тут, у эміграцыі, яны Р замянілі на Д і гэта абрывіятура набыла падвойны сэнс, што гэта Дзёня з Пашам.

Выступ праекту ДСП пройдзе 8 сакавіка па адрасе Hoża-41 lok. 2.  Пачатак у 18:00.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя