У Варшаве ў пятніцу, 13 сакавіка, адбылася дыскусія «Пасля мяжы: жанчыны паміж стратай і сілай».

Удзельніцы падзеі – беларускія і польскія актывісткі – абмеркавалі бар’еры, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў эміграцыі, а таксама шляхі іх вырашэння.

Распавядае мадэратарка сустрэчы, былая палітзняволеная і суарганізатарка Аб’яднання жанчын-палітзняволеных «Побач» Алана Гебрэмарыям:
– Часта досвед жанчын застаецца нябачным. Часта мы канцэнтруемся на нейкіх рэчах, якія нам здаюцца аднолькавымі, вось калі мы аднолькава гаворым пра досвед палітзняволеных і мужчын і жанчын, і ў тым ліку міграцыя, і мацярынства, гэта ўсё абсалютна ўнікальны досвед, праз які праходзяць жанчыны, і часта гэта тыя бар’еры, якія мы не ўлічваем, калі плануем праграмы падтрымкі для жанчын. Мне здаецца вельмі важна і самім жанчынам пабываць і арганізацыям, якія працуюць з жанчынамі, паслухаць і зразумець, якія ёсць патрэбы, якія ёсць бар’еры для атрымання дапамогі, і потым, у тым ліку, даведацца жанчынам, што могуць даць увогуле польскія і беларускія арганізацыі.
Таксама для ўдзельніц івэнту супрацоўніца Музея Вольнай Беларусі Вольга Каралёнак правяла экскурсію па выставе «Кропка ўваходу. Справа жанчын».
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






