BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве абмеркавалі павелічэнне прасторы беларускага шэлтару

Павелічэнне прасторы беларускага шэлтару абмеркавалі ў Варшаве. Сустрэча адбывалася з удзелам прадстаўнікоў мэрыі сталіцы Польшчы Міташа Госа і Малгажаты Карэўскай.

Ганна Федаронак і Максім Залацько

Пра вынікі сустрэчы распавялі дырэктарка Дому Ганна Федаронак і прадстаўнік Паўла Латушкі, які таксама працаваў над пытаннем, Максім Залацько:

-Прадстаўнікі Міжнароднага бюро мэрыі Варшавы сказалі, што яны ўсю інфармацыю, якую мы ім сёння прадставілі, перададуць прэзідэнту і віцэ-прэзідэнту Варшавы. І спадзяемся, што нашая просьба будзе разгледжана станоўча.

-Мы просім будынак большага памеру, бо гэты  – максімум на 25 месцаў. Беларусы, якія выйшлі з турмаў і прыехалі ў Літву, пасля пераязджаюць у Польшчу.

Як мяркуецца, працу новага шэлтару фінансава падтрымае Міжнародны Гуманітарны фонд, створаны Святланай Ціханоўскай. 

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя