У Witrynie Domu Wschodniego Варшавы адбыўся круглы стол, на якім была абмеркавана палітыка памяці, удзельнікі спрабавалі асэнсаваць савецкую спадчыну ў гісторыі і культуры беларускага народа.
Спікеры мерапрыемства гаварылі пра дэкамунізацыю і дэкаланізацыю беларускага грамадства.
Гаворыць арганізатар круглага стала Аліна Коўшык – прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб´яднанага пераходнага кабінета:
– 7 лістапада – што гэта дата значыць для Беларусі. Я асабіста перакананая, што гэты дзень павінны застацца далёка ў гісторыі. Таму я прапаную ствараць новы беларускі каляндар, чым мы займаемся ў прадстаўніцтве па нацыянальным адраджэнні – адраджаць сапраўды годныя даты нашай гісторыі, асэнсоўваць іх для гэтага нашага часу. У нас забралі Дзяды, а далі 7 лістапада. Гэта не раўнацэнная замена. Нам не ўсё роўна на якіх вуліцах мы жывем і якія помнікі стаяць на нашых плошчах.
Спікеры круглага стала – публіцыст Алесь Чайчыц, даследніца сталінскіх рэпрэсій Валерыя Чарнаморцава, аналітык Андрэй Казакевіч, выканаўчы дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Ігар Станкевіч.
Прэзентацыя праграмы выклікала актыўную дыскусію вакол галоўнай тэмы круглага стала.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя