У цэнтры Варшавы ля помніка Каперніка адбылася чарговая штотыднёвая акцыя беларусаў. Але з новымі праблемамі, агучанымі публічна.

Пытанняў, якія ўздымаліся перад удзельнікамі акцыі, было шмат, гаворыць арганізатар мерапрыемства сябра грамадскага аб´яднання «Акцыі беларусаў Варшавы» і беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» Васіль Плешкуноў:
– Зіма даволі суровая. Зімой расейскія войскі лупяць па ўкраінскіх ТЭЦ . Зараз ва Украіне Халадамор. Таксама зараз спыніліся пратэсты ў Іране. Яны яшчэ чакаюць дапамогі ад ЗША, але пакуль гэтага не бачна. У Беларусі таксама з-за гэтай зімы рвуцца цеплатрасы. Людзі таксама застаюцца без цяпла.

Паводле ўдзельніка акцыі лідара Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, ён павіншаваў беларусаў з днём народзінаў Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшкі:
– Беларусы павінны ганарыцца тым, што гэтыя героі нарадзіліся ў Беларусі, што яны з’яўляюцца сынамі беларускага народа. Асабліва гэта важна ў наш цяжкі час, бо як я ўжо казаў, што закончылася эра стрымлівання і кантролю над ядзернай зброяй.
Васіль Плешкуноў запрасіў падчас акцыі ўсіх як беларусаў, так і тых, хто ведае беларусаў, на свята масленіцы, якое пройдзе 21 лютага на Вісле. Будуць песні, танцы і бліны, будзе весела, абяцае спадар Васіль. Спасылка пра месца падзеі і час будзе надрукавана на сайце: https://www.facebook.com/share/174KpUiTo5/
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






