BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца Арт-маркет, прысвечаны Дню ўсіх закаханых

Арт-маркет, прысвечаны Дню ўсіх закаханых, адбудзецца ў Варшаве 11-га лютага. Падзея будзе прымеркаваная да Дня ўсіх закаханых і адбудзецца ў клубе Scena Chmielna (Nowy Świat 27a).

Распавядаюць арганізатаркі івэнту Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына:

-У нас будзе вялікі маркет на два паверхі. Будзе фотазона. Рыхтуем сюрпрызы. Як заўсёды, у нас будзе партнёр “Варшаўскае мяса”, таму што мужчын трэба парадаваць мясам. Акрамя вырабаў майстроў, якія можна будзе набыць, можна будзе таксама азнаёміцца з прадстаўнікамі б’юці-індустрыі.

-Мы заўсёды прадугледжваем такі варыянт, каб і для саміх майстроў былі таксама цікавыя рэчы зробленыя.

Такім чынам, удзельнікі Арт-маркету таксама змогуць далучыцца да актыўнасцяў.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя