BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца канцэрт «Чалавекам быць»

Беларуская ініцыятыва Dara Vocal School зладзіць у Варшаве канцэрт «Чалавекам быць». Імпрэза пройдзе на пляцоўцы Scena Metro 31 кастрычніка, пачатак у 19:00.

Дар’я Новік
Дар’я Новік

“Падчас падзеі будуць закранацца сур’ёзныя тэмы, у тым ліку і вайна”, – распавяла кіраўнічка студыі Дар’я Новік:

– Канцэпцыя будзе сур’ёзная. Мы назвалі гэты канцэрт “Чалавекам быць”. У ёй будзе гісторыя пра тое, што кожны з нас мае цёмны бок, свой цень. Як з гэтым ценем жыць, як замагацца. А мо і не трэба змагацца? Можа трэба яго часам паказваць і выводзіць у свет. І вось гэты канцэрт будзе канцэртам нашых цёмных бакоў, нашых ценяў.

Плануецца, што канцэрт будзе ўключаць 30 нумароў агульнай працягласцю ў 2,5 гадзіны.
Акрамя таго, кіраўніца-спявачка запрашае ўсіх ахвочых далучацца і да заняткаў у Dara Vocal School ( https://www.instagram.com/dara_vocal_school/ ).

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя