У Варшаве ў суботу, 7-га красавіка, адбудзецца музычная імпрэза Czarna Owca Fest. Свае кампазіцыі на сцэне зайграюць менскія гурты Syndrom Samazvanca, Višniovy Tort, Marasm Arcadia, а таксама Аpplepicker. Музыка апошняга праекту Мікіта Арлоў распавёў нашаму радыё пра свой удзел у падзеі:
– 2-га лістапада ў мяне выйшаў новы альбом і гэта будзе першы выступ з моманту выхаду альбому. Я выканаю песні з гэтага альбому, новыя трэкі, якія яшчэ не выходзілі, а таксама старыя, якія хтосьці ведае са старых фанатаў. Будзе некалькі неспадзяванак.
Імпрэза Czarna Owca Fest адбудзецца на пляцоўцы Scena Chmielna.
Беларускае Радыё Рацыя