BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдуць “Варажбітныя практыкі для дарослых дзяўчынак”

Яе правядзе паэтка і НЛП-трэнерка Дыяна Балыка.

Нашаму радыё яна распавяла, што гасцей чакае шмат розных забаў:

– Ад народнай варажбы, калі мы будзем абутак кідаць за дзверы кафэ, дзе мы збіраемся, да нейкіх псіхалагічных законаў таго, як трэба загадваць свае жаданні, як трэба «правільна» марыць, каб гэтыя жаданні здзейсніліся, бо я аўтар 22 кніг па практычнай псіхалогіі, і ведаю больш-менш эфектыўныя спосабы таго як загадваць свае жаданні, як ісці да сваёй мары, і нават таго як правільна ляжаць. каля сваёй мары.

Імпрэза пройдзе ў кавярні “Wine&Coffee CONNECT”.
Жадаючыя могуць зарэгістравацца па спысылцы: https://forms.gle/urnnbZZFTYvwGCko9

Беларускае Радыё Рацыя