У Моладзевым Хабе (Беларускай прасторы «Робім разам») 28 сакавіка а 19 00 гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі «Беларусь: замоўчаная гісторыя».

Фінскі грамадзянін Тоні Стэнстрам расказвае ўсяму свету, у тым ліку самім беларусам, пра цёмныя плямы ў гісторыі Беларусі, якія ўлады хавалі ад свайго народу:
-Гэта першая храналагічная гістарычная кніга пра Беларусь у Фінляндыі. Называецца «Беларусь: замоўчаная гісторыя», таму што там шмат такіх момантаў, пра якія афіцыйныя ўлады Беларусі замоўчваюць. То бок, крыху іншы пункт гледжання на гісторыю. Галоўная тэма – гэта, канешне, беларуская гісторыя, але там таксама ёсць перыяды, якія звязаныя з Фінляндыяй, напрыклад, прызнанне БНР. Фінляндыя была адной з краін, якія прызналі БНР. У нас былі ваенна-дыпламатычныя стасункі і з Беларуссю, і з Украінай.
Паводле Тоні Стэнстрама, кніга напісана з мэтай наблізіць Беларусь да Еўропы, паколькі да гэтага часу Беларусь застаецца для еўрапейцаў малавядомай краінай.
Беларускае Радыё Рацыя






