У Варшаве адбудзецца рэтра-вечарына 90′-00′.

Цягам імпрэзы будуць гучаць як заходнія хіты, так і беларускія.
“Плануецца, што вечарына стане сапраўды душэўнай і сяброўскай”, – распавёў арганізатар мерапрыемства Лекс.
– Я заўсёды імкнуўся рабіць, каб мае мерапрыемствы былі вельмі атмасфернымі. Я імкнуўся, па магчымасці, падбіраць публіку, каб былі такія «дзвіжухі» для сваіх, можаш туды прыйсці, сустрэць знаёмых, з кімсьці пазнаёміцца. То бок гэта не толькі магчымасць весела прабавіць вечар, але і пакамунікаваць.
Імпрэза адбудзецца ў суботу, 2-га сакавіка, у клубе “Scena Chmielna” (Nowy Świat 27a).
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






