У нядзелю, 4 студзеня, а 16:00 у верхнім касцёле св. Аляксандра ў Варшаве адбудзецца супольная Імша палякаў, беларусаў і ўкраінцаў.

Каля алтара будуць:
- кс. Вячаслаў Барок,
- кс. пробашч Міраслаў Яворскі,
- айцец Пётр Ян Кушка.
Імша будзе цэлебравацца на польскай мове з элементамі беларускай і ўкраінскай моў — як знак еднасці і ўзаемнай павагі нашых народаў.
Пасля Імшы, звонку касцёла, пры ўсталяванай батлейцы, адбудзецца асвячэнне фігураў Трох Каралёў, якія сімвалізуюць Польшчу, Беларусь і Украіну, што прыносяць свае дары Дзіцяці Езусу.
Пасля Імшы ў залі Яна Паўла ІІ адбудзецца калядны канцэрт беларускага барда Сяргея Чарняка.






