BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца сустрэча “Іміграцыя як кропка росту”


У Варшаве адбудзецца сустрэча “Іміграцыя як кропка росту”. Яе правядзе драматург, паэт і празаік Дыяна Балыка. Яна – аўтарка 22 кніг па практычнай псіхалогіі і НЛП, якая наведала звыш 40 краін і пажыла ў ЗША, Літве, Латвіі, Іспаніі і Чэхіі.

“На падзеі ў Польшчы мы пагутарым пра месцы рэлакацыі, у якіх можна пачаць з нуля”, – распавяла творца.

Мне здаецца шмат размоў пра тое, што эміграцыя быў не наш выбар. Нас выгналі з роднай краіны, і мы непажадана сталі ўцекачамі. Але жыццё на гэтым не скончылася. Мы працягваем жыць, працаваць. Нашыя дзеці жывуць каля нас. І ім складаней за ўсё бачыць безапорных, разгубленых бацькоў. Таму, мне здаецца, што вельмі істотная тэма пагаварыць пра эміграцыю як кропку росту.

Падзея адбудзецца ў суботу, 14 верасня, у Burgerlab.
Для ўдзелу пажаданая рэгістрацыя.

Пачатак у 11:00.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя