У Варшаве адбудзецца Велікодны арт-маркет. Ён пройдзе ў нядзелю, 13 красавіка, на прасторы Chmielna 9.

Распавядае суарганіазатка падзеі Марыя Кашапава:
– Гэты арт-маркет будзе праходзіць напярэдадні Вялікадня, таму будзе шмат такіх вырабаў з яйкамі ці трусамі. Таксама, што адметна, у нас зноў удзельнічаюць польскія майстры, будуць украінскія майстры, таксама будуць новыя брэнды. Напрыклад, будзе дзяўчына, якая вырабляе адзенне з такім нацыянальным каларытам з лёну. Будзе брэнд віна, але безалкагольнага. Гэта нешта паміж віном і сокам. Вельмі цікава, таксама можна будзе паспрабаваць.
Таксама традыцыйна можна будзе набыць біжутэрыю, свечкі і розныя прысмакі.
Арт-маркет будзе працаваць з 12:00 да 20:00.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






