Сёння, 24 лютага, у Варшаве на Замкавай плошчы пройдзе вялікая акцыя салідарнасці з Украінай.

Падзея будзе ўключаць як прамовы палітычных і грамадскіх дзеячаў, так і музычную частку. Падтрымаць украінцаў далучацца і былыя беларускія ваяры. Адзін з іх – пад пазыўным Кастусь – прыгадаў, чаму ў свой час далучыўся да абароны Кіева.
– Мне здавалася, што штосьці павінен Украіне, таму што пасля таго, як я збег з Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі, мяне Украіна прыняла, я знайшоў там добрую працу, я знайшоў новых знаёмых, новых сяброў, некаторыя з іх зараз на фронце, хтосьці ўжо, на жаль, загінёў. І пасля таго, як пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, мяне не адпускала думка, што я павінен штосьці зрабіць для Украіны за тое, што яна ў свой час мяне прытуліла.
Кастусь адзначае, што і цяпер актыўна дапамагае ў правядзенні ўкраінскіх падзей, у тым ліку і культурных.
Сённяшняя акцыя ў цэнтры Варшавы прысвечаная чацвёртай гадавіне пачатку паўнамаштабнага расейскага ўварвання. Пачатак падзеі – у 18:00.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






