BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася акцыя супраць адсутнасці выбараў у Беларусі

На плошчы Канстытуцыі ў Цэнтры Варшавы адбылася пратэсная акцыя супраць бязвыбараў у Беларусі і незаконнай інаўгурацыі дыктатара Лукашэнкі.

Зміцер Салаўёў

Так званая інаўгурацыя адбылася 25 сакавіка ў Дзень Волі. Гэты дзень для беларусаў стаў сімвалам барацьбы за свабоду і незалежнасць, за правы чалавека, якія знішчыў рэжым Лукашэнкі, – гаворыць арганізатар акцыі Зміцер Салаўёў:

– Мы не толькі святкуем Дзень Волі, мы яшчэ пратэстуем супраць таго, што самазванец Лукашэнка прызначыў на сёння так званую інаўгурацыю. Гэты бандыт і ягоныя хаўруснікі ўжо больш за 30 год фальшуюць выбары ў Беларусі. Усе мы ведаем, з чаго гэта пачыналася, што ў 1995 годзе ён прызначыў незаконны антыканстытуцыйны рэфэрендум, супраць якога пратэставалі дэмакратычна абраныя дэпутаты парламента.

Акцыю ў цэнтры Варшавы супраць адсутнасці выбараў у Беларусі і незаконнай «інаўгурацыі» Лукашэнкі арганізавалі сябры праваабарончага цэнтра «Вясна». Акцыя нагадала, што сітуацыя ў Беларусі застаецца вострай тэмай для Еўразвяза і сусветнай супольнасці.

Цалкам матрыял:

Беларускае Радыё Рацыя