
У Варшаве адбылася чарговая штотыднёвая акцыя беларусаў. Беларуская дыяспара не магла застацца ў баку пасля сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, каб не сказаць «не» рэпрэсіям у Беларусі, «не» расейскай акупацыі і «не» вяртанню ў савецкі кацёл, кажа арганізатар акцыі, сябра грамадскіх аб’яднанняў «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
-Увесь свет сочыць за перамовамі аб спыненні вайны і спрачаецца аб тым, як і калі скончыцца гэтае захопніцкае людажэрства. Беларусь згубілася не толькі ў сусветнай, але, здаецца, ва ўласнай павестцы. А між тым, на чарговым паклоне ў Пуціна самазваны заявіў, што на апошніх выбарах народ абраў не толькі яго, але і цэлы напрамак – мы з Расеяй, альбо недзе там. Не, мы не з Расеяй. Мы недзе там, у будучым, вольным, дэмакратычным свеце.
На акцыі спявалі, скандавалі, шмат гаварылі. Скончылася мерапрыемства традыцыйным агульным здымкам.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя





