BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася супольная імша трох брацкіх народаў

У верхнім касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве 4 студзеня адбылася супольная імша на трох мовах: польскай беларускай і ўкраінскай. Імша была прысвечана асвячэнню фігур Трох Каралёў – беларускага, польскага і ўкраінскага – напярэдадні свята Богаяўлення.

Фігуры Трох Каралёў вернікі набывалі за свае сродкі, кожная з іх каштавала каля 14000 злотых.

Гаворыць вернік парафіі Святога Аляксандра Зміцер Лупач:

– У імшы ўдзельнічалі пробашч ксёндз Міраслаў Яворскі, а таксама ўніяцкі святар для ўкраінцаў айцец Пётр Ян Кушка, а ад беларусаў быў ксёндз Вячаслаў Барок. Які і цэлебраваў гэтую імшу.

Зала верхняй часткі касцёла была поўнасцю запоўнена вернікамі. Пасля супольных малітваў святары і вернікі выйшлі на вуліцу для асвячэння Трох Каралёў. Беларусы, палякі і ўкраінцы былі адзіным цэлым, гавораць удзельнікі імшы:

– Вельмі сімвалічна тое, што адбыліся гэтыя Тры Каралі, якія насамрэч сімвалізуюць яднанне нашых трох народаў як суседзяў.

– Усведамленне таго, што Польшча вельмі гасцінная. Было вельмі кранальна, як наш ксёндз выказаўся, што хоча будаваць стасункі з украінцамі і палякамі.

Пасля асвячэння фігур Трох Каралёў людзі на розных, але зразумелых для кожнага, мовах дзяліліся ўражаннямі, фатаграфаваліся на фоне Трох Каралёў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя