BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася сустрэча беларусаў са спецыялістамі ZUS

У Варшаве адбылася сустрэча беларусаў са спецыялістамі ZUS, прысвечаная пытанням пенсій і іншым сацыяльным выплатам.

Павел Латушка

Падзея прайшла дзякуючы дамоўленасцям намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з польскім Міністэрствам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі і Установай сацыяльнага страхавання Польшчы.

Вынікі сустрэчы каментуе Павел Латушка:

– Я ўдзячны польскаму боку, міністэрству, управе, якая займаецца сацыяльным забеспячэннем, вядомая пад назвай ZUS, за гатоўнасць арганізаваць гэтую інфармацыйную сустрэчу, бо цяпер мы ведаем, што 206 тысяч беларусаў маюць статус пастаяннага і часовага жыхарства ў Польшчы. Яны ў абсалютнай большасці працуюць, плацяць адпаведныя складкі. 15 тысяч грамадзян Беларусі маюць міжнародную ахову ў Польшчы. І зразумела, узнікаюць пытанні: як з пенсіяй, сацыяльнымі выплатамі, якім чынам атрымліваць пенсію тут, ці магчыма перавадзіць пенсію з Беларусі.

Сустрэча праходзіла больш за 2-е гадзіны. Падчас яе з прамовамі выступілі Павел Латушка і прадстаўнікі ZUS, а пасля ў прысутных была магчымасць задаць свае пытанні спецыялістам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя