BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася сустрэча з “каліноўцамі”

У Беларускім Доме ў Варшаве адбылася сустрэча з камандзірамі палка Каліноўскага – Дзянісам Кітом і Вадзімам Кабанчуком. Зала Беларускага Дома ледзь змясціла ўсіх ахвотных прысутнічаць. Паводле Вадзіма Кабанчука, гэты тур па Польшчы для таго, каб падзякаваць нашым людзям за дапамогу палку і не толькі.

Кажа Вадзім Кабанчук :

–  Другая мэта – нагадаць беларусам, што вайна працягваецца. І менавіта ад нашай волі, ад нашай скіраванасці на разбудову ўласна нацыянальнага войска залежыць лёс нашай Бацькаўшчыны. Зараз адна з мэтаў – гэта рэкрутынг у полк Кастуся Каліноўскага. Таму што мы ведаем, што Украіна ў цяжкім становішчы, і ў рэшце рэшт нам трэба разбудоўваць сваё падраздзяленне. І для выканання задач па вызваленні Беларусі мы павінны быць больш шматлікімі.

Было зададзена шмат пытанняў і даволі вострых. Пасля дзвюхгадзіннай сустрэчы людзі доўга не разыходзіліся. Яны задавалі асабістыя пытанні камандзірам, пераасэнсоўвалі пачутае між сабой.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя