У Варшаве ў музеі Polin адбылася сустрэча з рэпрэсаванымі беларусамі. Падчас падзеі разам са спецыялісткай – псіхолагам, супрацоўніцай “Дома творцаў” Віялетай Нікіцік – удзельнікі не толькі абмеркавалі адаптацыю ў вымушанай эміграцыі, але і наведалі часовую выставу, прысвечаную габрэйскай гісторыі Польшчы, ды правялі паралелі.

Пра сустрэчу распавядае Віялета:
-Мы размаўлялі пра тое, як гэта падобна на гісторыю беларусаў, якая адбывалася ў 20-30 гадах ХХ стагоддзя і наколькі гэта вельмі падобна зараз. І больш за ўсё ў людзей выклікала эмоцыі і слёзы тое, што ў большай часткі ўдзельнікаў ёсць сямейная гісторыя рэпрэсаваных. І тое, наколькі ім зараз складана адаптавацца.
Наведаць падзею мог любы ахвочы: уваход быў вольным, патрабавалася толькі папярэдняя рэгістрацыя.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






