У Варшаве адбылася Вялікая калядная сустрэча беларусаў замежжа. Яе ўдзельнікамі сталі каля 100 чалавек, сярод якіх – прадстаўнікі бізнесу, культуры, спорту, актывісты і журналісты.
Працягвае віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі Беларускага Бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч:
– Мэта гэтай сустрэчы – не толькі сустрэцца беларусам і адсвяткаваць Каляды і надыходзячы Новы год, але таксама сабраць грошы для падтрымкі дзяцей палітвязняў. Каб прыйсці на мерапрыемства, трэба было заданаціць на фонд BYSOL , але менавіта на дзяцей палітвязняў. І цяпер падчас гэтага мерапрыемства мы ладзім дабрачынны аўкцыён, дзе ўсе грошы ідуць на падтрымку дзяцей-палітвязняў. Ёсць больш за 10 лотаў, гэта мастацкія творы. Кнігі, падпісаныя аўтарамі, напрыклад, спадаром Уладзімірам Някляевым.
Арганізатарамі сустрэчы выступілі Асацыяцыя Беларускага Бізнесу за мяжой, фонд салідарнасці BYSOL, Беларуская Рада Культуры і Дом Творцаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя