BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылося абмеркаванне акцый «Ультыматум Лукашэнку»

На пляцоўцы Беларускай прасторы «Робім разам» прайшло грамадскае абмеркаванне акцый пад назвай «Ультыматум Лукашэнку».

Людзі задавалі розныя пытанні спікерам абмеркавання, удзельнікам акцый: былому палітвязню Вадзіму Дзмітранку і палітолагу Анатолю Котаву. Пытанні былі даволі вострыя, але спікеры змаглі пераканаць прысутных у тым, што такія акцыі могуць мець рэальны вынік.

Кажа Анатоль Котаў:

Тое, што спрацавала ўжо раз як інструмент барацьбы з нелегальнай міграцыяй, яно можа спрацаваць і зараз, не толькі для мэтаў вызвалення палітычных зняволеных, сярод якіх ёсць надалей і грамадзяне іншых краін, але таксама каб змяніць сітуацыю, паўплываць на паводзіны Лукашэнкі ў той самай вайне супраць Украіны, якую зараз ён падтрымлівае.

Паводле спікераў мерапрыемства, акцыі будуць ладзіцца да таго часу, пакуль не будзе дасягнута мэта. Чарговая акцыя «Ультыматум Лукашэнку» адбудзецца каля Дома ўраду ў Варшаве 7 лютага з 15-й да 17-й гадзін.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя