У Музеі Вольнай Беларусі Варшавы адбылося адкрыццё выставы «Строй» Кацярыны Ваданосавай. На выставе дэманструюцца 14 рэканструкцыяў беларускіх гістарычных жаночых строяў. Усё гэта, нават да тонкіх дэталяў, Кацярына зрабіла сваімі рукамі.

Адкрыццё выставы пачалося з невялікага канцэрта Кацярыны ў суправаджэнні ансамбля і праекцыі пескаграфіі Аляксандры Канафальскай. Гаворыць Кацярына Ваданосава:
-Мне проста вельмі падабаецца ручная праца. Мне падабаецца мода. Мне падабаецца рабіць штосьці сваімі рукамі. Вось гэтае неверагоднае адчуванне, пачуццё, калі не было нічога, а потым хоп, і штосьці ёсць. І ты можаш ганарыцца тым, што ты гэта зрабіў сам. І калі школа традыцыйнага строю ў Беластоку адкрылася, для мяне самай галоўнай задачай, як выкладчыцы, было прышчапіць любоў да ручной працы.
Удзельнікі былі ў захапленні ад выставы, асабліва таму, што яна тычыцца нашай культурнай спадчыны. Таксама можна было набыць кніжку Ваданосавай «Строй» з аўтографам аўтаркі. Выставу можна наведаць да 19 студзеня 2025 года.
Цалкам матэрыял:










Беларускае Радыё Рацыя






