BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся Арт Маркет, прысвечаны Дню ўсіх закаханых

Гэтым разам у падзеі прынялі ўдзел не толькі беларускія, але і польскія ды ўкраінскія майстры.

Змянілася і пляцоўка падзеі: цяпер мерапрыемства ладзіцца па адрасе Chmielna 9 на двух паверхах. Распавядаюць арганізатаркі імпрэзы Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына:

– Мы выраслі. У тым плане, што ў нас павялічылася колькасць удзельнікаў, якія вельмі хочуць прымаць удзел у нашых арт-маркетах. Узровень гэтых удзельнікаў дастаткова высокі, мы не можам і не хочам нікому адмаўляць.

– Сярод майстроў з’явіліся новыя брэнду. І ўкраінскія майстры, і беларускія майстры. Ёсць і такія, якія ніколі раней не ўдзельнічалі ў арт-маркеце. Наш маркет для іх – гэта першы маркет, у якім яны ўвогуле ўдзельнічаюць у Польшчы.

Акрамя ўласна кірмашу ды фудкорту, на падзеі разгранулася і міні-выстава графікі.
Наступны Арт Маркет пройдзе 2 сакавіка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя