У Варшаве адбыўся беларускі Art Market, прымеркаваны да Хэлоўіна. Наведвальнікаў чакалі розныя выбары: ад вопраткі і аксесуараў да мыла і свечак.

“Нямала гэтым разам у нас было і прысмакаў”, – распавяла суарганізарка мерапрыемства Любоў Шыбаршына:
– Было вельмі шмат наведвальнікаў, было шмат новых удзельнікаў. У нас нават цэлая фудзона была з мясам, сырнікамі, з глазураванымі сыркамі, зефіру нават было тры віды. Нас вельмі радуе, што рабяты ўдзельнічаюць і робяць вельмі цікавыя і ўнікальныя рэчы. Таму мы вельмі задаволеныя і нашы ўдзельнікі таксама. Як звычайна ў нас прайшоў і конкурс касцюмаў.
Акрамя таго, некаторыя майстры частавалі гасцей цукеркамі.
Art Market прайшоў у клубе Scena Chmielna. Наступная падзея пройдзе на той жа пляцоўцы 21 і 22 снежня, яна будзе прымеркаваная да Каляд.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:








Беларускае Радыё Рацыя






