BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся Купальскі Art Market

У Варшаве завяршаюцца падзеі, прысвечаныя Купаллю. Адным з такіх фінальных мерапрыемстваў стаў Art Market, які адбыўся на пляцоўцы Scena Chmielna.

Наколькі на імпрэзе адчуваўся дух свята? Чым вылучылася падзея? І наогул ці канкурэнтназдольныя цяпер беларускія рамеснікі ў параўнанні з польскімі? Пра гэта госці Рацыі – арганізатаркі мерапрыемства Любоў Шыбаршына і Марыя Кашапава – распавялі нашаму радыё.

РР: Вашымі вачыма, як прайшоў купальскі арт-маркет?

Любоў Шыбаршына: На самой справе трэба разумець, што летам, канешне, многія раз’ехаліся. Таму крыху нашыя чаканні не спраўдзіліся. Але ў цэлым… мы ўпершыню рабілі арт-маркет два дні. Гэта была праверка і нас – як мы зможам працаваць два дні запар. Гэта дастаткова цяжка – і для нас, і для рамеснікаў.

Мы заўсёды лічым, што ў цэлым у нас маркет праходзіць добра. Зразумела, вынікі мы падвядзём, калі зробім апытанне рамеснікаў. Але мы прынамсі прапрацавалі сістэму далучэння людзей, якія ў нас удзельнічаюць у арт-маркетах. Думаю, што падобную ініцыятыву, удзел у святах, мы будзем працягваць. Усё адно я лічу, што праігнараваць свята нам нельга было. Да таго ж рамеснікам важна афлайн сябе паказаць. Таму ставім нашаму ўдзелу плюсік. Недапрацоўкі ўлічым.

Марыя Кашапава: Калі ўсе беларускія арганізацыі, якія ёсць тут, ладзілі Купалле 22 чэрвеня, то мы вырашылі зрабіць маркет 6-7 ліпеня, каб неяк не перасякацца. І зрабіць гэта два дні. У кожнага майстра была магчымасць выбраць, у які дзень ён хоча ўдзельнічаць. Бо два дні для кагосьці гэта магло быць накладна. Праўда, большасць майстроў удзельнічала два дні. Да нас заходзіла шмат іншаземцаў. Я запытала, як яны нас знайшлі. Адказалі, што пабачылі плакаты. Яны былі зацікаўлены адзеннем з арнаментамі.

Цалкам размова:

З арганізатаркамі Арт Маркету ў Варшаве размаўляла Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя