У Варшаве адбыўся міні-фэст для дзяцей і дарослых. Падчас падзеі былі паказаныя казкі і прытчы ад тэатра лялек “Батлейка+”, спевы ад Хору вольных беларусаў, ладзіліся арт-кірмаш, майстар-класы, аква-грым, фотазона.
“Так мы хацелі аб’яднаць беларусаў”, – распавяла суарганізатарка імпрэзы, удзельніца хору Марыя:
– Мы хочам, каб у беларусаў было месца, каб яны нікуды не спяшаліся, каб знаёміліся з новымі людзьмі, віталіся з тымі, з кім ужо былі знаёмыя. Таму і зрабілі так, свежае паветра, дзякуй Богу, з надвор’ем нам пашчасціла. Былі гульні, былі майстар-класы, рабілі выцінаначкі-паштовачкі, рабілі бранзалетачкі, і гульні былі рухомыя. Усё дзеля таго, каб добры настрой, магчымасць пакантактаваць, згадваць з такімі добрымі перажываннямі ўсё тое, што асацыюецца з Беларуссю і беларусамі, незалежна ад таго, дзе мы знаходзімся.
Таксама падчас падзеі можна было пачаставацца гарбатай, ліманадам і рознымі прысмакамі. Удзел у імпрэзе быў вольны.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя