BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся прагляд стужкі «Матрыца» на беларускай мове

У Беларускай прасторы «Робім разам» адбыўся сумесны прагляд культавага фільма «Матрыца» на беларускай мове.

Галоўны герой фільма Нэа – гэта вобраз барацьбіта з сістэмай. Фільм не новы, але сэнс застаецца актуальным для кожнага чалавека і да гэтага часу, кажа менеджар Прасторы Артур:

-Ты ўсё жыццё жывеш і не задумваешся, навошта ты жывеш. А для самой сістэмы, для дзяржавы, ты як шрубка і цябе проста выкарыстоўваюць, каб гэты механізм працаваў. Фільм пра гэта і пра тое, што трэба задумвацца, у якой сістэме ты жывеш і ці адпавядае яна тваім інтарэсам. Ці сапраўды гэта твае жаданні, ці табе гэта сістэма навязвае іх.

Галоўны герой «Матрыцы» змог падарыць людзям свабоду. Так можа зрабіць кожны жадаючы пакінуць Матрыцу.  Па словах Артура, цяжар выбару для гледача відавочны: адмова ад свайго камфорту дзеля самастойнасці. Далёка не кожны зможа так зрабіць.

Слухайце матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя