У Варшаве адбыўся трэнінг “Як спраўляцца са стрэсам”. Сустрэчу правяла беларуская псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, лектар “Майстэрні Карысных Праектаў” і “Дома Творцаў” Віалета Нікіцік.
“Часцей за ўсё праблема не ў тым, што людзі не ведаюць, як сябе выцягнуць, а дзеля чаго гэта рабіць”, – кажа псіхолаг.
– Галоўная праблема, што людзі тонуць у гэтым стрэсе, у гэтым негатыве, і не разумеюць, дзеля чаго ім самім выбірацца з гэтай ямы. І тут вельмі важна, каб кожны чалавек задаў сабе пытанне: што я хачу, якая мэта, які сэнс майго існавання, майго жыцця? І зноў жа задумацца пра перспектыву і стратэгію свайго жыцця.
Падзея адбылася ў Беларускім Моладзевы Хабе.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя