
У Варшаве адбыўся ўкраінскі дабрачынны фэст “ROZKOLYADA”. Яго падтрымалі 10 сольных артыстаў і гуртоў.
“Таксама да нашага свята спрычыніўся і прадстаўнік Узброеных Сіл Украіны, – распавяла суарганізатарка падзеі, валанцёрка аб’яднання “Еўрамайдан-Варшава” Лілія:
– У нас ёсць фотазона, дзе можна сфатаграфавацца з Валерыем Залужным – з яго выявай. Быў аўкцыён, яго лотам быў сцяг з подпісам галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Валерыя Залужнага. Гэта было зроблена для нашай ініцыятывы ў Кіеве, ён падпісаў сцяг для нашых дабрачынных мэтаў.
Імпрэза адбылася ў беларускім клубе Scena Chmielna.
Усе сродкі ад імпрэзы будуць накіраваныя ў падтрымку Украіны.









Беларускае Радыё Рацыя






