BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся вечар памяці палітвязня Вітольда Ашурка

Вечар памяці палітвязня Вітольда Ашурка адбыўся ў Варшаве 26-га траўня. Цягам падзеі сябры і палітычныя дзеячы выступалі з прамовамі, на экране трансляваліся фатаздымкі памерлага актывіста, гучалі кампазіцыі, прысвечаныя загінуламу.

Адным з успамінаў з нашым радыё падзяліўся брат Вітольда Андрэй Ашурак:

– Калі скончыўся суд і ахова павяла яго, мне атрымалася дамовіцца з імі, каб на хвіліну далі паразмаўляць з братам. Мы размаўлялі з ім цэлую хвіліну. Я яму сказаў, што не бойся, хутка будзеш у хаце. Ён мне сказаў: “Галоўнае, каб з вамі ўсё было добра. Я ў любым выпадку да канца сядзець не буду”. На жаль ён прыехаў значна раней і ў труне.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Падзея адбылася ў Беларускім Доме.

Нагадаем, Вітольда Ашурка забілі ў калоніі тры гады таму. Дзень яго смерці – 21 траўня – стаў Днём палітвязня.

Беларускае Радыё Рацыя