BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся велікодны Арт Маркет

Беларусы рыхтуюцца адзначыць Вялікдзень. Менавіта гэтаму святу і быў прысвечаны Арт Маркет, што адбыўся ў Варшаве на пляцоўцы Chmielna 9. Як прайшла падзея? Наколькі заўважнае свята Вялікдзень у творчасці рамеснікаў? Пра гэта і не толькі, Госці Рацыі – суарганізатаркі імпрэзы, прадстаўніцы суполкі Craft Hand Lab Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына – распавялі нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: Своеасаблівае адзначэнне Вялікдня назіраецца на Арт-маркеце. Чаму менавіта гэтаму святу захацелася прысвяціць імпрэзу?

– Таму што ў нас тыдзень застаўся да Вялікдня, а ў гэтым годзе абодва Вялікдня, і праваслаўнае і каталіцкае свята, супалі. Вербная нядзеля таксама значнае свята для вернікаў. У Польшчы больш надаюць увагі такім святам. Таму лагічна склалася, што за тыдзень да Вялікдня мы вырашылі правесці маркет. Ну і як бы вясна прыйшла. І ўсё гэта супала. І мы разлічвалі, што гэта будзе па-сапраўднаму веснавы маркет. Зразумела, што майстры імкнуліся штосьці прыдумаць прысвечанае менавіта гэтаму святу. У нас і вербачкі прадаюцца. Мы стараемся ставіць графік маркетаў, каб яны былі прымеркаваныя да пэўных святаў, нейкіх адметных датаў, каб у маркетаў заўсёды была нейкая адметная тэматыка.

Цалкам матэрыял:

Больш пра дзейнасць ініцыятывы Craft Hand Lab можна даведацца ў тэлеграм-канале суполкі: https://t.me/crafthandlab

Беларускае Радыё Рацыя