У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрыецца выстава «Строй» Кацярыны Ваданосавай. Вернісаж падзеі – 21 снежня ў 17:00.

Распавядае артыстка:
– Будзе канцэрт на адкрыцці, які мы робім разам з не ўсімі маімі музыкамі, з такім сціплым складам і з маёй сяброўкай – мастачкай Аляксандрай Канафальскай, якая малюе пяском пад музыку. Потым будзе аўтарская экскурсія, як заўсёды я з задавальненнем і радасцю правяду тых, хто захоча па выстаўцы і распавяду пра кожны строй асобна. Сцісла ці не сцісла, залежыць ад саміх наведвальнікаў. І проста потым выстаўку можна будзе наведваць.
Плануецца, што на выставе будзе размешчана 14 рэканструкцый строяў з перыяду ад ХІ да пачатку XX стагоддзя. Сярод іх — адзенне полацкай княгіні, юнай каралевы Боны, шляхцянкі часоў паўстання 1863-1864 гадоў, строі беларускіх сялян.
Беларускае Радыё Рацыя