У Варшаве ў нядзелю, 19-га траўня, адбудзецца адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», прысвечанай беларускім палітвязням.

“Запрашаем усіх далучыцца да нашай падзеі”, – заклікаў суарганізатар мерапрыемства Васіль Плешкуноў. Ён падкрэсліў: “Нават цяпер мы не ведаем дакладную лічбу палітзняволеных”:
– Мы зараз насамрэч не ведаем колькі, таму што па адных падліках іх 1400, па іншых – 2000. Мы сабралі больш за 1500 фотаздымкаў палітвязняў. І гэтыя фота будуць клеіцца на тыя муры, якія будуць стаяць на той самай плошчы, дзе помнік Каперніка, дзе мы заўсёды збіраемся.
Таксама падчас акцыі з прамовамі выступяць палітычныя і грамадскія дзеячы.
Падзея арганізавана Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі» пры дапамозе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музея Вольнай Беларусі, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Беларускага Моладзевага Хаба, Reforum Space Warsaw, а таксама Беларускага Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя






