BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылася арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам

У цэнтры Варшавы адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу і Марфе Рабковай.

Інсталяцыя створаная ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Варшава стала восьмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя была ўжо паказана ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе.

Упершыню інсталяцыя без партрэту былога палітзняволенага Андрэя Чапюка – 18 красавіка ён выйшаў на волю. Паказ у Польшчы адбываецца дзякуючы супрацы кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі #FreeViasna і «Amnesty International Poland».