BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылася мультымедыйная выстава “Minsk Anti Zoo. Red Mark”

У цэнтры экспазіцыі – фота актрыс Беларускага свабоднага тэатра, якія адлюстроўваюць вобразы беларускіх жанчын за кратамі.

Падчас вернісажу з прамовамі выступілі родныя і знаёмыя зняволеных, сярод іх – Ганна Канавалава і Вольга Кучарэнка. Яны прыгадалі гісторыі жанчын за кратамі, узнавілі фрагменты іх лістоў. Пра выбар гераінь імпрэзы распавяла суаўтарка праекту, стылістка Ганна Прышывалка.

– Часткова гэта адбылося пры падтрымцы Жэні і “палітвязанкі”. Часткова гэта быў нейкі мой выбар, таму што там тая ж Вольга Томіна гэта чалавек, за якім я вельмі доўга сачыла на працягу яе асноўнай кар’еры.

На завяршэнне падзеі адбыўся выступ дзявочага хору. Выстава працягнецца да 9 чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі. Праект падрыхтаваны пры ўдзеле ініцыятывы Яўгеніі Доўгай “Палітвязынка”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя