BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылася новая рэстарацыя Królewska Kawa

У Варшаве адкрылася новая рэстарацыя Królewska Kawa. На падзеі выступілі беларускія музыкі Яўген Курыльчык і гурт Lity Taler, разгарнуўся нацыянальны арт-маркет Art Craft House, прайшлі майстар-класы для дзяцей, а таксама адбыліся дэгустацыі напояў і смачнасцяў.

Пра асаблівасці новай установы распавядае яе кіраўнік Алесь:

– Першая асаблівасць, гэта канцэптуальная асаблівасць. Мы расказваем праз каралеўскую канцэпцыю гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю сваёй радзімы, пра важныя факты з жыцця беларусаў. Таксама мы ствараем месца, у якім могуць сустрэцца людзі розных нацыянальнасцяў, якія могуць паразмаўляць. Мы зрабілі някепскую кавярню з пункту гледжання на  speciality coffee.

Новая кавярня размясцілася ў цэнтры Варшавы па адрасе Nowy Swiat 1.

Беларускае Радыё Рацыя