У Варшаве адкрылася новая беларуская пляцоўка “Michelle and Honey Cup”.
Яе прадстаўнічка, сённяшняя “Госця Рацыі”, спявачка і перформерка Ана Мацкевіч у размове з нашым радыё распавяла: “У нашай пасторы можна не толькі смачна паесці, але нахтніцца мастацтвам”:
– Першае – гэта тое, што ўсё веганскае, расліннае і вельмі смачнае. Да нас прыходзяць розныя людзі, ніхто не звяртае ўвагі на тое, што гэта расліннае. Спачатку ядуць, а пасля калі чуюць, што яно веганскае, то цешацца. Другое – гэта тое, што ў нас арт-кавярня. У нас рэгулярна будуць адбывацца канцэрты, выставы хочам рабіць таксама, розныя ворк-шопы, будаваць творчае камюніці. Мы стараемся будаваць нашу кавярню і працу ў ёй, каб было найменш стрэсу. Мы толькі пачынаем, таму стрэсу шмат, але мы ўсе свае намаганні пакідаем на тое, каб гэтага стрэсу было менш. Трэба наладзіць працэсы і гэтак далей. Мы лічым і для нас гэта адно з самых важных рэчаў, гэта чалавек за барнай стойкай і на кухні. Гэта абсалютна аднолькавыя людзі, нельга, каб адзін быў важнейшы за другога. Таму, напрыклад, калі ў нас “капрызныя” кліенты, то мы сваіх працаўнікоў мы спецыяльна прыспешваем не будзем, калі бачым, што ў іх і так, напрыклад, “запара”.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Пляцоўка працуе па адрасе: Grochowska 282.
Беларускае Радыё Рацыя