BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылі адноўлены беларускі мурал

У Варшаве, на перасячэнні вуліцы Górczewskiej i алеі Prymasa Tysiąclecia, адкрылі адноўлены мурал, які прысвечаны беларускім палітвязням. Раней на гэтым месцы была выява праваабаронца Алеся Бяляцкага з паведамленнем пра яго вызваленне пасля першай адседкі. Зараз тут 4 партрэты беларускіх герояў за кратамі з іх цытатамі.

На адкрыцці мурала прысутнічала Святлана Ціханоўская. Яна лічыць, што гэты мурал важны як для беларусаў, так і для палякаў, гаворыць Святлана Ціханоўская:

– Тут нашыя выбітныя героі, якія зараз знаходзяцца за кратамі за тое, што яны змагаліся за дэмакратыю ў Беларусі, за правы. Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, наш беларуска-польскі герой Анджэй Пачобут, Марфа Рабкова, якая змагалася за правы чалавека.

На адкрыцці мурала прысутнічаў мастак Дарыюш Пачкоўскі са сваёй памочніцай Магдаленай і валантэркамі з Amnesty International Polska. Для таго, каб завяршыць працу да адкрыцця мурала, ім прыйшлося добра папрацаваць, кажа Дарыюш Пачкоўскі:

– Валанцёры “Amnesty International” дапамаглі нам падрыхтаваць паверхню, малявалі. Ноччу з Магдаленай за трэцяй раніцы малявалі партрэты і яшчэ на наступны дзень.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Святлана Ціханоўская падзякавала Польшчы за іх моцную пазіцыю, за дапамогу беларусам у выгнанні, а надпісы на мурале дапамагаюць палякам зразумець, што адбываецца ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя