BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрыўся трэці беларускі паб-клуб “Beer Station”

У Варшаве адкрыўся трэці беларускі паб-клуб “Beer Station”. У першы ж вечар там выступіў лідар гурта “J:Морс” Уладзімір Пугач, пазней адбыліся беларускія танцы.

Пра новую пляцоўку распавядае сузаснавальнік “Beer Station” Андрэй Альшэўскі:

Пляцоўца досыць вялікая – два паверхі. Першы паверх плануем зрабіць больш утульным, як ён быў на Кемпнай, больш хатняй, дзе можна пакамунікаваць, паразмаўляць, дзе можна сустрэчу арганізаваць. А ўнізе ў нас больш тусовачная пляцоўка будзе. І канешне хацелі б, каб тут праходзілі нейкія імпрэзы, мерапрыемствы, квізы, невялікія канцэрты. То бок, памяшканне досыць вялікае.

Новы “Beer Station” размясціўся ў варшаўскім раёне Прага па адрасе Ząbkowska 5.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя