У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве аднавілася ініцыятыва «Напішы паштоўку палітвязню».

Юлія Сліўко
Юля Сліўко прапаноўвае яркія паштоўкі, на якіх можна напісаць невялікі тэкст. Не трэба думаць, што адрасат не атрымае. Паштоўкі скануюцца, каб пасля вызвалення перадаць іх адрасату, гаворыць Юля Сліўко:
– Людзі там ведаюць, што мы пішам, і гэта ўжо падтрымлівае іх там. Хтосьці негатыўна ставіцца. Хтосьці пазітыўна. Я магу сказаць, што я ведаю чалавека, які казаў дзякуй за тое, што пісалі. Да, ён не атрымліваў лісты, але ён ведаў, што пісалі. Я ведаю некаторых палітвязняў, якія ўжо тут, па розных гарадах Польшчы, і зараз яны шукаюць свае захаваныя, адсканаваныя лісты.
Паводле Юліі Сліўко, пры вызваленні таксама аддаюць часткова пісьмы палітвязням, што вельмі падымае іх настрой.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






