У Варшаве ў Беларускім доме аднавілі традыцыю ўшанавання слуцкіх паўстанцаў. Арганізатарам падзеі выступіла аб’яднанне “Рух” (t.me/ruchbelnac). Акрамя таго, гасцей чакала гістарычная і культурная часткі вечару.

Распавядае сябра Рады “Руху” Ян Ліс::
– Галоўным у гістарычнай частцы гэтага мерапрыемства быў гісторык Ляхар, які займаецца гісторыяй уніформы беларусаў увогуле ў розных войсках свету, польскім, літоўскім, нават нямецкім і г.д.
Я прадставіў такія гістарычныя ўводзіны, каб людзі разумелі проста кантэкст паўстання Слуцкага збройнага чыну, каб яны былі, скажам, у кантэксце падзеяў. І самае галоўнае – гэта з аднаго боку – ноў-хаў, з іншага наадварот – працяг традыцый – гэта ўшанаванне сімвалічнай магілы паўстанца.
Музычную праграму забяспечылі Алесь-Францішак Мышкевіч, Алесь Дзянісаў, а таксама Хор вольных беларусаў “Гук цішы”.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:










Беларускае Радыё Рацыя






