BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адзначылі 85-я ўгодкі Катыньскай трагедыі 

У Варшаве адзначылі трагічную дату – 85-я угодкі Катыньскай трагедыі. Гэта былі не толькі ўспаміны.

Тэатралізаваная пастаноўка ў цэнтры горада, якая паказала польскіх ваеннапалонных у красавіку-траўні 1940 года, расстраляных у Курапатах, чытанне захаваных лістоў да сем´яў, дэманстрацыя дэпартацыі мірнага насельніцтва Польшчы ў Сібір аказала моцнае ўздзеянне на прысутных. Некаторыя плакалі.

Гаворыць дырэктар Інстытута беларускай гісторыі Ігар Станкевіч:

-Значная частка Войска польскага трапіла ў савецкі палон. Яны лічылі, што праз некаторы час іх адпусцяць дадому, яны спрабавалі ліставацца са сваімі сем’ямі. Шмат хто з іх да апошняга часу ўтрымліваў у кішэнях сваіх шынялёў ключы ад кватэраў.

Па словах Ігара Станкевіча, у адзначэнні 85-х угодкаў катыньскай трагедыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага інстытута публічнай гісторыі, Музея Вольнай Беларусі, Беларускай асацыяцыі палітзняволеных «Да волі»:

-Мы ўсклалі кветкі да так званага “Беларускага катыньскага спісу”. У турмах Заходняй Украіны і ў Беларусі таксама было забіта некалькі тысяч чалавек.

З 21857 палякаў, асуджаных на смерць сакрэтным рашэннем палітбюро ЦК ВКП(б) ад 5 сакавіка 1940 года, у Катыні не ацалеў ніхто. Каля сямі з паловай тысяч вязняў Асвенцыма выратаваў імклівы наступ савецкай арміі. НКВД ж увесну 1940 гады мог дзейнічаць не спяшаючыся і без перашкод.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя