BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адзначылі дзень народзінаў палітвязня Паўла Севярынца

У прасторы “Робім разам” у Варшаве, дзе праходзіць выстава турэмных малюнкаў палітычнага зняволенага, лідара партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца, быў адзначаны дзень яго народзінаў.

Вечар салідарнасці з ім падрыхтавалі сябры, паплечнікі, а найперш суполка партыі БХД у Варшаве, гаворыць кіраўнік суполкі Яўген Дудкін:

Лічым, што трэба гаварыць пра Паўла – жывога, сапраўднага, чалавека палітыка, які мае каштоўнасці, моцную асобу. Пры гэтым важна паказаць, што гэтая моцная асоба была вельмі блізкая да простых людзей. Мы зрабілі ў двух частках. Першае, гэта відэа, што пісалі СМІ, што казалі людзі пра яго. Па-другое, мы паразважалі пра адказнага палітыка, якім мы лічым Паўла Севярынца.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

30 снежня 2023 года Паўлу Севярынцу споўнілася 47 гадоў. Гэта ўжо 10 дзень народзінаў Паўла, які праходзіць за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя