BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве акцыяй адзначылі Міжнародны дзень абароны дзяцей

У Варшаве адбылася акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Традыцыйна яна прайшла каля помніку Мікалаю Каперніку. Але гэтым разам гасцей чакалі не толькі прамовы палітычна-грамадскіх дзеячаў, але і прэзенты для маленькіх гасцей.

Пра важнасць падзеі распавёў выступоўца акцыі, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антрыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

Мы заўсёды на гэтых акцыях з’яўляемся голасам беларусаў, якія ўнутры Беларусі, дзе цяпер немагчыма сказаць ні слова крытыкі, немагчыма ацаніць рэальны стан рэчаў. А рэальны стан – гэта крок да трагедыі. Таму што, калі ў Беларусі ў мінулым годзе нарадзілася 58 900 дзяцей. А дзесяць гадоў таму, у 2014 годзе, – 120 700. Такім чынам у мінулым годзе ў два разы менш. І гэта азначае, што ідзе жахлівае скарачэнне беларускага народу.

На завяршэнне акцыі маленькіх гасцей падзеі чакала марожнае.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя