BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве беларусы ўшанавалі паўстанцаў Каліноўскага

1 лютага а 10-й гадзіне ў Браме Стратаў Варшаўскай цытадэлі беларусы Варшавы ўшанавалі паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.

Акцыя была прымеркаваная да пачатку антырасейскага паўстання на Беларусі і Літве 1863-64 гадах.

Гаворыць сустрашыня Руху Салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў:

– Знакавая дата для беларусаў, для патрыётаў Бацькаўшчыны. Чарговыя ўгодкі паўстання, вядомага на Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863 года. Менавіта 1 лютага быў утвораны Камітэт паўстання, які ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. У Польшчы Студзеньскае паўстанне пачалося 24-га, у нас на тыдзень пазней.

Паводле Алеся Макаева, месца сімвалічнае ў Варшаве, дзе быў маскоўскі цэнтр сілы ў тыя гады, супраць якога змагаліся нашы продкі – беларусы Польшчы. Тут можна ўскласці кветкі, запаліць знічы. Пакуль беларусы будуць памятаць сваіх герояў, Беларусь будзе жыць.

Цалкам матэрыял:

Беларукае Радыё Рацыя