У Варшаве беларусы зладзяць запар дзве караоке-імпрэзы.

Першая адбудзецца на пляцоўцы “Jedna Miłość”, а далей гасцей запрашаюць накіравацца ў клуб “Scena Chmielna” і працягнуць свята ўжо там.
Распавядае суарганізатар і вядучы падзей Аляксей Ажогін:
– Збіраемся ў лакацыі «Една міласць». Спяваем песенькі, ямо пяльмешкі, чабурэкі і шмат чаго. А 22-й гадзіне кажам пакуль і едзем на аўтобусе да «Сцэны хмельнай», і там ужо да раніцы спяваем і абдымаемся.
Другая караоке-вечарына працягнецца да раніцы. “Падчас яе заўсёды замаўляюць нямала беларускіх, украінскіх і польскіх песень”, – дадае Аляксей Ажогін.
Падчас падзей таксама можна будзе пачаставацца пяльменямі, чабурэкамі і сырнікамі.
Беларускае Радыё Рацыя






